Беларуская літаратура: планы-канспекты ўрокаў. 8 клас (I паўгоддзе)
- Код товара:
- 63792
- Автор:
- Есіс Я. В.
- Издатель:
- ТАА ВД Белы Вецер
- ISBN:
- ISBN 978-985-587-157-7
- Год издания:
- 2017
- Формат книги:
- 60х84 1/8
- Подробнее о книге:
- Смотреть
О чём книга
Выданне складаецца з 24 планаў-канспектаў урокаў беларускай літаратуры ў 8 класе на I паўгоддзе. Матэрыял складзены ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання Беларуская літаратура. V-ХI класы (Мінск: НІА, 2012). У дапаможніку прадстаўлены ўрокі па раздзелах Уводзіны, У трох абліччах, Голасам душы і сэрца, якія прысвечаны аналізу праграмных мастацкіх твораў для чытання і вывучэння, аналізу твораў для дадатковага чытання, скіраваны на ўдасканаленне развіцця маўлення вучняў (творчыя), падагульненне і сістэматызацыю вывучанага. Урокі скіраваны на міжпрадметныя сувязі, дзе сродкі мастацтва (тэатр, кіно, музыка, жывапіс) робяць іх эстэтычна прадуктыўнымі і эфектыўнымі ў дасягненні акрэсленых мэт. З прапанаванага матэрыялу настаўнік зможа выбраць неабходнае і патрэбнае, на яго думку, з улікам узроўню падрыхтаванасці вучняў.
Адрасуецца настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, студэнтам філалагічных факультэтаў падчас праходжання педагагічнай практыкі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.